Гродзенцу, які на Кірава насмерць збіў на аўто жанчыну, прысудзілі 7 гадоў калоніі

Да 7 гадоў пазбаўлення волі прыгавораны віноўнік смяротнага наезду на тратуары ў Гродне. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Гродзенскім абласным судзе.

Суд Ленінскага раёна Гродна 26 ліпеня вынес прыгавор па рэзананснай справе. 30-гадовы жыхар абласнога цэнтра прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынстваў па ч.4 арт.317 (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, што пацягнула смерць чалавека) КК, а таксама ст. 415 (ухіленне асуджанага ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі). Мужчыну прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 7 гадоў у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем усімі відамі транспартных сродкаў, тэрмінам на 5 гадоў.

Як паведамлялася, раніцай 20 красавіка жыхар Гродна не выканаў патрабаванні супрацоўнікаў ДАІ спыніцца і паспрабаваў уцячы. Парушальнік паехаў па пр-т Касманаўтаў у бок вул.Кірава. На пуцеправодзе праспекта і вул.Будзёнага кіроўца дапусціў бакавы занос і заехаў на тратуар, дзе збіў пешахода: у выніку наезду 45-гадовая жанчына атрымала цяжкія траўмы і была шпіталізаваная ў рэанімацыйнае аддзяленне, дзе памерла.

Падчас следства было ўстаноўлена, што кіроўца рухаўся з хуткасцю не менш 124 км/ч. Канцэнтрацыя алкаголю ў выдыханым ім паветры склала амаль 2 праміле.

Раней мужчына прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за асабліва злоснае хуліганства. З сакавіка па лістапад 2016 гады ён ўхіляўся ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025