Мерапрыемствы з нагоды Дня пажарнай службы, які адзначаецца ў Беларусі 25 ліпеня, прайшлі на плошчы Леніна і ў парку Жылібера. У гэтым годзе ў традыцыйную праграму свята, акрамя выставы тэхнікі і абсталявання, прыняцця прысягі і канцэрта, увайшоў і кросфiт, у якім спаборнічалі супрацоўнікі МНС.
Асноўныя дзеянні свята разгарнуліся на плошчы Леніна. Там гродзенцаў знаёмiлі з пажарнай тэхнікай. Некаторым пашанцавала: іх ратавальнікі паднялі на адмысловай машыне на вышыню каля 50 метраў.
[irp posts="28 712″ name=" Галоўная мэта — выратаваць чалавечае жыццё". Былы ратавальнік пра пажарную службу"]
Таксама на плошчы гараджане маглі паглядзець як працуюць супрацоўнікі МНС і задаць ім хвалюючыя пытанні. Самую вялікую ўвагу гродзенцаў на свяце прыцягнула праца ратавальнікаў па вызваленні чалавека з заціснутай машыны. Не абдзялілі ўвагай гараджане i спаборнiцтвы па кросфiту. Там спаборнічалі самыя моцныя і вынослівыя супрацоўнікі. Лепшых узнагародзілі каштоўнымі прызамі.
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…