Пасля працяглых моцных дажджоў гарадскія службы звярнулі ўвагу на вуліцу Працоўную. Рабочыя займаюцца там берагам Гараднічанкі, які моцна размыла патокамі вады.
Ад берагу ракi да тратуару застаўся толькі метр. Рабочыя абгарадзілі небяспечную тэрыторыю стужкай і паставілі знак. Таксама каля калектараў прыбралі дрэва, якое ўпала, i паставілi бетонныя пліты. Верагодней за ўсё, тут працягнецца праца па ўмацаванні берага.




