Гадзіны часу і спазнення на цягнік каштавала Паўлу Антусевічу паштоўка з Пагоняй, знойдзеная мытнікамі ў асабістых рэчах пры пераходзе мяжы. Студэнт вяртаўся з летняй школы «Руху «За Свабоду». Паведамленне пра інцыдэнт з’явілася на старонцы прэс-сакратара руху Вольгі Быкоўскай каля 15 гадзін 21 ліпеня.
У 16.30 у тэлефоннай размове Вольга паведаміла, што, пратрымаўшы гадзіну і зрабіўшы пільны дагляд асабістых рэчаў, Паўла адпусцілі. Прыцягнула ўвагу мытнікаў паштоўка з выявай Пагоні. З-за гэтага ўвесь багаж праверылі на наяўнасць матэрыялаў экстрэмісцкага кшталту.
«Чаму ў вас Пагоня? — запыталіся ў мяне. — А чаму нельга? — адказаў я» — так коратка Павел распавёў пра дыялог са службоўцамі. Такое здарэнне адбылося з ім упершыню і выклікала здзіўленне: няўжо дагэтуль Пагоню асацыююць з экстрэмісцкімі матэрыяламі?
Праз затрымку на мяжы Павал спазніўся на цягнік. Прыйшлося выехаць дадому на гадзіну пазней аўтобусам.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…