Ад 17 да 30 ліпеня ў Крэве працуе па гістарычна-пашуковай працы на тэрыторыі замка. Калі вы з дзяцінства марылі пабываць на раскопках, сустрэць аўтэнтычнага беларускага прывіда і паспаць у намёце на гістарычна знакавай зямлі, то гэта шанец задаволіць самыя неўтаймаваныя рамантычныя чаканні. Арганізуе летнік Мясцовы дабрачынны фонд «Крэўскі замак».
Жыць прыйдзецца ў намётах (трэба ўзяць з сабой спальнікі). Прадастаўляецца ежа і магчымасць пазнаёміцца з крэўскай лазняй. Далучыцца можна ў любы час і на любую працягласць працаў.
Месца правядзення: а/г Крэва, Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць.
Ахвотным далучыцца трэба запоўніць АНКЕТУ.
Кожнаму валанцёру з сабой варта мець:
1. Мабільны тэлефон з падзарадкай.
2. Ліхтарык.
3. Спальнік (абавязкова), намёт (па жаданні)
4. Неабходныя лекі.
5. Галаўны ўбор.
Ежа прадастаўляецца арганізатарамі на тэрыторыі летніка.
Ў Крэва працуе лазня.
Канкрэтнае месцазнаходжанне і кантакты арганізатараў будуць прадастаўляцца пасля запаўнення Анкеты валанцёра.