Рабаванне адбылося яшчэ 12 ліпеня ў светлы час сутак. Невядомы на вуліцы Гогаля адабраў у 92-гадовай гродзенкі кашалёк і ўцёк. Праз некалькі дзён злодзея ўдалося вылічыць, ім аказаўся 40-гадовы валацуга.
Як паведамляе афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Яраслаў Васілеўскі, пенсіянерку зламыснік заўважыў яшчэ ў аўтобусе, а пасля прыпынку рушыў услед за ёй.
«Кіруючыся дадому, пенсіянерка мела з сабой торбачку, у якой на самым версе ляжаў кашалёк. Зламыснік бачыў, куды бабуля яго паклала. Абраўшы ўдалы момант, калі побач нікога не было, мужчына падышоў да пенсіянеркі ззаду, выхапіў з торбы кашалёк з грашыма і дакументамі ды ўцёк», — распавёў Яраслаў Васілеўскі.
Як аказалася, злодзея зафіксавала камера відэаназірання крамы па вуліцы Гагарына. Менавіта відэазапіс дапамог раскрыць гэтае злачынства. Адзін з супрацоўнікаў ППСМ Кастрычніцкага РАУС г. Гродна ўспомніў, што два тыдні таму ўжо дастаўляў у аддзел унутраных спраў падобнага чалавека за адміністрацыйнае правапарушэнне. Аператыўнікі аддзела крымінальнага вышуку Кастрычніцкага РАУС сумесна з калегамі з УУС правялі аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы. У вынiку супрацоўнікі затрымалі 40-гадовага валацугу. У дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа па артыкуле «крадзеж».
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…