— У кожнага дрэва ёсць уласнік, які абавязаны сачыць за яго станам, — распавядае «Гродзенскай праўдзе» начальнік участка лясной гаспадаркі прадпрыемства «Гродназелянбуд» Андрэй Лубін. — У прыватным падворку гэта домаўладальнік, на гарадскіх тэрыторыях і ў лясных угоддзях Гродна — жыллёва-камунальныя службы, на тэрыторыях прадпрыемстваў і арганізацый — адказныя фізічныя асобы.
Калі ёсць сумневы і падазрэнні ў тым, што дрэва пачынае хварэць або яно дуплістае, а тым больш высыхае, то ў такім выпадку трэба падаваць заяўку ў «Гродназелянбуд» на яго абследаванне. Спецыялісты прадпрыемства выязджаюць на месца і ставяць дыягназ.
З пачатку года ў Гродне выяўлена каля 500 такіх дрэў. Яны прызнаныя аварыйна небяспечнымі. Вядзецца іх спілоўванне і выкарчоўванне. Выканана больш за 30 працэнтаў ад запланаванага.
Як паведаміў Андрэй Лубін, каля 50 дрэў з пачатку гэтага года пашкодзілі шквалістыя вятры, палову з іх — у гарадскіх лясах.
[irp posts="27 984″ name=" Глядзець на гэта вельмі балюча". Каля будынку міліцыі спілоўваць дрэвы"]
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…