Падчас перапынку паміж першым і другім кругам чэмпіянату Беларусі па футболе ў Вышэйшай Лізе, гродзенскі «Нёман» 15 ліпеня правёў таварыскую сустрэчу з узбекскім «Алмалыкам» і прайграў суперніку з лікам 1:4.
Матч праходзіў у Мінску. Гродзенцы выступалі наступным складам:
Жураў (Курганскі, 46), Абуна (Анюкевіч, 46), Верхаўцоў (Лакціёнаў, 63), Пол Ралан, Кантарыя, Жукоўскі (Бомбель, 46), Савасцьянаў, Рудзік (Зубкоў, 63), Яблонскі, Якімаў (Хлебасолаў, 46; Кавалёнак, 69), Канцавы (Глеб, 46).
ГАЛЫ: 0:1 — Мурзоеў (35), 0:2 — Еліч (57), 0:3 — Клішын (59), 0:4 — Нарбекаў (66), 1:4 — Бомбель (87).
Варта адзначыць, што за ўзбекскую каманду гуляў супраць гродзенцаў Уладзіслаў Касмынiн, які яшчэ ў мiнлым годзе абараняў колеры «Нёмана».
Найбліжэйшы афіцыйны матч з удзелам гродзенскай каманды пройдзе ўжо 22 ліпеня ў Гродне. Каманда Ігара Кавалевіча ў Кубку Беларусі будзе прымаць ФК «Мінск». А 29 ліпеня адновіцца чэмпіянат у Вышэйшай лізе. У гэты дзень жоўта-зялёныя адправяцца ў Мазыр, дзе сустрэнуцца з мясцовай «Славіяй».
У судзе Ленінскага раёна Гродна судзяць Алега Жугжду. Верагодна, гэта галоўны рэжысёр Гродзенскага абласнога тэатра…
Рыхтаваць Гродна да свят сёлета пачалі прыкметна раней, каб усё паспець: плануюць у некалькі разоў…
Палітвязень Мікалай Аўтуховіч 21 дзень быў у ШІЗА - ён непакоіцца пра сваё здароўе. Гродзенца…
Наталля, кандытарка з Гродна, натхнілася трэндам на антыстрэс-цацкі ў выглядзе лапак катоў і зрабіла аналагічны…
Заснавальніца брэнду адзення Krikate Кацярына Карлацяну распавяла, што на пачатку снежня ў Гродне адкрыецца прастора…
Блогер і былы палітвязень Вадзім Ермашук з Гродна 25 лістапада выдаліў свой акаўнт у Instagram.…