Святкаванні з нагоды Дня вызвалення Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пачаліся 16 ліпеня ў парку Жылібера з урачыстага мітынгу. Пасля гэтага прадстаўнікі ўлады, ветэраны, а таксама моладзь заклалі на Кургане Славы капсулу нашчадкам, а таксама адкрылі алею героям-камсамольцам.
У цэнтры горада праходзіць канцэртная праграма, запланаваны флэшмоб, майстар-класы па фітнэсе і паказальныя выступленні В/Ч 5522.
Гродна быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 16 ліпеня 1944 года войскамі 2-га і 3-га Беларускіх франтоў (16 ліпеня — правабережная частка горада, 24 ліпеня — занёманская). Акупацыя горада працягвалася 1111 дзён. За час баявых дзеянняў у Гродне былі разбураныя 43% будынкаў.
Імёнамімногіх вызваліцеляў горада названы вуліцы, школы, памежныя заставы, а Гродна ў ліку іншых населеных пунктаў Беларусі быў узнагароджаны вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны».
Глядзі на фота, як адбывалася закладка капсулы нашчадкам, а таксама адкрыццё алеi героям — камсамольцам.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…