Ідэя для СанДэя: хто перамог і выйграў білеты на фестываль SunDay Autogrodno.by 2017

Hrodna.life разыгрываў 2 камплекты па 2 білеты на аўтафестываль SunDay. Каб паўдзельнічаць у розыгрышы, трэба было толькі даслаць нам сваю «ідэю для СанДэя» — прапанову, як зрабіць фестываль у будучыні лепшым. Рэдакцыя разам з арганізатарамі выбрала сярод удзельнікаў двух, чые ідэі падаліся самымі цікавымі. Гэта Марыя Пятачэнка і Ігар Халета. Яны атрымаюць кожны па два білеты на фестываль. Мы асобна звяжамся з пераможцамі.

А вось ідэі пераможцаў.

Марыя Пятачэнка:

Я бы предложила организовать акцию «Пригони из заграницы друга!». Гродно — приграничный город, услуги «пригнать тачку из Европы» были и есть очень востребованными всегда.

Акция «Пригони из заграницы друга!» — участник феста, гражданин Беларуси, который пригласит на фест друга из другой страны, получает солидный дискаунт на два и более билетов (по количеству приглашённых друзей).

Таким образом, о фесте узнают в соседних странах (Польша, Литва, Латвия, Эстония), плюс безвизовый режим (легко приехать), плюс в соседних странах уровень жизни выше, выше покупательская способность, они оставят на фесте больше денег, чем беларусы.

Ігар Халета даслаў комплексную прапанову, з якой нам найбольш спадабалася вось гэта:

На какой-либо возвышенности (эстакада + широка сцена) проводить конкурсы, так как многим ничего не видно из-за столпившихся плотной стеной в первых рядах зрителей. Либо поставить громадный экран и транслировать видео конкурсов.

Акрамя таго, розныя ўдзельнікі прапанавалі стварыць дзіцячыя зоны, у тым ліку з конкурсамі па правілах дарожнага руху, зоны для веласіпедыстаў з конкурсамі на хуткасць і манеўранасць, забег з перашкодамі для дзяўчат у купальных строях, устанаўліваць вялікія намёты для ўдзельнікаў на выпадак кепскага надвор’я. Нехта прапаноўваў перанесці SunDay у аэрапорт «Абухава» і далучыць да праграмы гонкі, дрыфт і авіяшоў.

З пераможцамі мы звяжамся і раскажам, як забраць іхныя білеты.

Нагадваем, аўтамабільны фестываль SunDay пройдзе ля Гродна ўжо ў гэтую суботу — 15 ліпеня!

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025