Мультфільм паводле самага  знакамітага твора Антуана дэ Сэнт-Экзюперы “Маленькі прынц” пакажуць  у Гродне 28-30 ліпеня.  Перад паказам фільма 28 ліпеня  адбудзецца сустрэча з творчай групай праекта “Беларускiя ўiкэнды” і прэзентацыя кнігі “Маленькi прынц” на беларускай мове ў перакладзе Ніны Мацяш. У гэты дзень можна будзе таксама набыць кнігу.

Мультфільмам “Маленькі прынц” стаў  ў Францыі ў  2015 годзе. Стужка  распавядае гісторыю дзяўчынкі і яе незвычайнага сяброўства са смешным старым – тым самым лётчыкам з кнігі «Маленькі Прынц». Самастойны сюжэт пераплецены ў мультфільме з сюжэтам знакамітай кнігі, таму яго будзе цікава глядзець як тым, хто яшчэ не чытаў кнігу, так і тым, хто добра знаёмы з гэтым творам.

https://youtu.be/iu0Uizc2GV0

Агучку мультфільма на беларускую мову зрабіла ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» кампанія «Кінаконг» пры падтрымцы «Атлант Тэлекам» і velcom.  Героі “Маленькага прынца” гавораць па беларуску галасамі Ганны Хітрык, Сятланы Цімохінай, Зміцера Бейнарт-Саладухі, Паўла Харланчука, Сяргея Жбанкова, Уладзімера Глотава. Паказы гэтага мультфільма ў Мінску 23-25 чэрвеня прайшлі з аншлагам, іх наведалі больш за 2 тысячы чалавек.

Выданне  кнігі “Маленькі прынц” ў перакладзе на беларускую мову з аўтарскімі малюнкамі арганізатары “Беларускіх ўікэндаў” сумесна з кампаніяй velcom прпымеркавалі да дня нараджэння Антуана дэ Сэнт-Экзюперы. Наведвальнікі паказаў маюць магчымасць не толькі паглядзець мультфільм, але і набыць аднайменную кнігу ў перакладзе Ніны Мацяш.  Частка накладу па ініцыятыве velcom будзе перададзена ва ўстановы адукацыі і бібліятэкі, каб яшчэ больш дзяцей і дарослых маглі чытаць сусветную класіку на роднай мове.