У аўторак 11 ліпеня ФК «Нёман» афіцыйна паведаміў, што вядомы беларускі нападаючы Вячаслаў Глеб стаў гульцом гродзенскай каманды.
Нагадаем, інфармацыя пра тое, што Глеб магчыма пяройдзе ў стан гродзенцаў, з’явілася на нашым сайце 7 ліпеня, але тады афіцыйных пацверджанняў не было. Цяпер ужо вядома, што футбаліст падпісаў кантракт з «Нёманам» да канца гэтага сезона.
Да «Нёмана» нападаючы выступаў за «Крумкачы», там футбаліст згуляў 38 матчаў, у якіх забіў 8 галоў і аддаў 4 галявыя перадачы. У гэтым сезоне Глеб у складзе мiнскай каманды правёў 10 гульняў, у якіх зарабіў па сістэме гол + пас 4 ачкі (1+3).
За сваю футбольную кар’еру выхаванец мінскага футбола выступаў у 12 клубах — 7 замежных (у нямецкіх клубах «Штутгарт"-II, «Гамбург» і «Франкфурт», швейцарскім «Грасхопера», кітайскім «Шанхай Шэньхуа» і «Шэньчжэнь Рубі», а таксама грэцкай АЕЛ Каллоні і 6 беларускіх (у мінскіх камандах «Дынама-Юні», МТЗ-РІПА, «Дынама» і «Крумкачы», жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» і «Гомелі»).
За дзесяць сезонаў, якія Глеб адыграў ў мацнейшым дывізіёне Беларусі, ён прыняў удзел у 215 матчах, у якіх набраў 108 (57+51) ачкоў па сістэме «гол+пас». У браму жоўта-зялёных нападнік забіў 7 мячоў (3 за МТЗ-РІПА, 1 за «Тарпеда-БелАЗ», 3 за «Крумкачоў»). Цяпер прыйшоў час забіваць за Гродна.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…