Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены ў Беларусі 12 ліпеня з-за высокай верагоднасці навальніц, ліўняў і шквалістага ветру, піша Гродзенская праўда са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу на большай частцы тэрыторыі рэспублікі магчымы дажджы, навальніцы, месцамі моцныя ліўні. Днём у асобных раёнах прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Вецер ноччу пераменных напрамкаў, днём заходні 5−10 м / с, ноччу пры навальніцах у асобных раёнах шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15−20 м / с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 14−20 градусаў цяпла. Днём будзе 21−26 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе — да плюс 28 градусаў.
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…