Згодна з яўрэйскім звычаем, хлопчыка ўпершыню стрыгуць толькі пасля таго, як яму споўніцца тры гады. У Беларусі гэтай традыцыі прытрымліваюцца рэлігійныя яўрэйскія сям'і, а ў Ізраілі гэта даволі распаўсюджаная практыка. На першую стрыжку самага малодшага сына гродзенскага рабіна Іцхака Кофмана з’ехаліся госці з усёй Беларусі, была запрошаная ўся мясцовая абшчына. Мерапрыемства прайшло ў гродзенскай сінагозе ў нядзелю 9 ліпеня.
Для сям'і Кофман стрыжка малодшага сына — вялікае свята. У гэты дзень Эліяў Пінхасу не толькі пачалі падстрыгаць доўгія валасы, але і ўпершыню пазнаёмілі з алфавітам. Згодна з традыцыяй у дзень, калі яўрэйскаму хлопчыку спаўняецца 3 гады, ён павінен чытаць літары алфавіту і злізваць мёд, каб у будучыні вучоба далася яму лёгка.
Пачалі стрыжку Эліяў бацькі, а пасля далучыліся ганаровыя госці - рабіны з іншых гарадоў Беларусі. Пасля нажніцы перадаваліся іншым гасцям. У асноўным валасы хлопчыку стрыглі мужчыны.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…