Здароўе і спорт

Кубак Беларусі: «Нёман» у Гомелі разграміў СДзЮШАР-8 і прайшоў у 1/8

Гродзенскі «Нёман» паспяхова стартаваў у Кубку Беларусі. Каманда Ігара Кавалевіча ў сераду 5 ліпеня ў Гомелі забіла 7 безадказных мячоў мясцоваму СДзЮШАР-8 і першай сярод усіх удзельнікаў праходзіць у 1/8 стадыю Кубка.

Матч на поўдні Беларусі прайшоў цалкам пад дыктоўку гродзенскай каманды. Супраць маладой дружыны з Гомеля Кавалевіч выставіў у асноўным тых гульцоў, якія менш за ўсё часу правялі ў першым крузе чэмпіянату:

Курганскі, Яблонскі, Хвалько, Бяценя, Анюкевіч, Клімовіч, Бомбель, Журневіч, Яроцкі, Хлебасолаў, Кавалёнак.

СДзЮШАР-8: «Нёман» — 0:7

Галы: 0:1 — А.Бомбель (33), 0:2 — М.Яблонскi (40, пас — В.Журневiч), 0:3 — В.Журневiч (50), 0:4 — Д.Хлебасолаў (67, пас — Я.Яроцкi), 0:5 — Д.Кавалёнак (69), 0:6 — Д.Хлебасолаў (76), 0:7- В.Журневiч (85)

Хто стане супернікам «Нёмана» у 1/8 стадыі Кубка стане вядома пасля лёсавання.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025