Урокі польскай, займальныя гісторыі падарожнікаў, а таксама шмат карыснай інфармацыі аб візах, адукацыйных праграмах за мяжой і не толькі можна было пачуць цягам пяці гадзін фестывалю «Самаход», што прайшоў у Гродне 1 ліпеня.
«Мы стараемся запрашаць цікавых лектараў, супрацоўнічаць з рознымі парталамі і актывістамі,» — кажуць арганізатары. У гэтыя ж выходныя фестываль перамесціцца ў Свіслач, потым у Зэльву. Там ён будзе доўжыцца па тры гадзіны ў кожным горадзе.
Рух «У Беларусь і Еўропу без візы» праводзіць не толькі гэты фестываль. Адзін з апошніх праектаў прапануе напісаць ліст міністру замежных спраў Беларусі з пытаннем, калі беларусы будуць плаціць за візу ў Еўрасаюз па 35 еўра замест цяперашніх 60. Таксама валанцёры бязвізавага руху ўдзельнічаюць у абмеркаваннях пытанняў турызму для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, публікуюць у медыя матэрыялы аб падарожжах, натхняюць людзей распавесці свае візавыя гісторыі, дзяліцца лайфхакі атрымання віз і эканомных перасоўванняў.
Удзел у ініцыятыве «У Беларусь і ў Еўропу без візы» дае магчымасць новых знаёмстваў з захопленымі падарожжамі людзьмі. «Палова валанцёраў - гэта мае блізкія знаёмыя і сябры, фестываль дае шмат цікавых кантактаў», — распавядае Вольга, адна з валанцёрак фестывалю. Для яе ўдзел у «бязвізавым» руху стаў і формай арганізацыі вольнага часу, і магчымасцю самаадукацыі, і спосабам лепш пазнаваць свет.
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…