Святочныя мерапрыемствы 3 ліпеня ў Гродне пачаліся з урачыстага мітынгу каля помніка воінам і партызанам у парку Жылібера, а таксама з параду-шэсця, у якім прынялі ўдзел каля дзвюх тысяч чалавек. У іх лік увайшлі вайскоўцы Гродзенскага гарнiзона, заслужаныя калектывы і прадстаўнікі розных службаў, прадпрыемстваў і арганізацый горада.
Пасля ўсіх урачыстых мерапрыемстваў кіраўніцтва горада і вобласці ўсклала кветкі ля помніка воінам і партызанам.
Зараз святочныя гулянні ў гонар Дня Незалежнасці ў Гродне праходзяць па ўсім цэнтры горада. На плошчы Леніна створана вялікая спартыўная пляцоўка, дзе можна пагуляць у баскетбол, валейбол і іншыя віды спорту. На плошчы Тызенгаўза вайскоўцы Гродзенскага гарнiзона выставілі сваю зброю і тэхніку. У парку Жылібера падрыхтавана мноства тэматычных пляцовак для дзяцей. А вось Савецкая плошча стала вялікім рестараном пад адкрытым небам.
Завершыцца свята на Кургане Славы, дзе ўвечары пройдзе маляўнічы салют.
[irp posts="26 845″ name="Фота: салют Незалежнасці ў хмарным небе над Гродна"]
Рашэнне святкаваць Дзень Незалежнасці 3 ліпеня было прынята ў ходзе рэферэндуму 1996 года. У гісторыі Беларусі 3 ліпеня 1944 года значыцца як дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Да гэтага галоўнае дзяржаўнае свята адзначалася 27 ліпеня — яно было прымеркаваны да даты падпісання Вярхоўным Саветам у 1990 годзе Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі.
3 ліпеня 1944 года вызвалены быў толькі Мінск, але не ўся Беларусь. Гродна, Брэст і многія іншыя гарады цяперашняй Беларусі яшчэ знаходзіліся пад нацысцкай акупацыяй.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…