Дыска-бар на вуліцы Кабяка пачне працу ўжо на наступным тыдні, 7 ліпеня. «Бліндаж» абяцае адкрыць новы фармат у начным жыцці горада: з музыкай, кальянамі і вельмі даступнымі цэнамі на бары.
«У нас будуць самыя нізкія цэны ў горадзе сярод усіх начных устаноў. Гэта будзе першы міні-клуб у горадзе, дзе мы паспрабуем новы фармат», — распавядае арт-дырэктар Аляксандр. Ён лічыць, што вялікія клубы ў Гродне ўжо выміраюць і горад патрабуе чагосьці новага. Гэта ён і хоча прапанаваць.
Разлічваюць у бары перадусім на моладзь з Вішняўца. «Жыхары раёна даўно маюць патрэбу ў даступным дыска-бары, дзе можна было б расслабіцца, пазнаёміцца з людзьмі, адпачыць пад добрую музыку», — кажа Аляксандр.
Чаму бар называецца «Бліндаж»? Аляксандр кажа, што ён будзе чымсці нагадваць бомбасховішча — інтэр'ер будзе выкананы ў стылі бункера. Раней тут доўгі час працавалі гульнявыя аўтаматы.
У рэспубліканскім банку вакансій у Гродзенскай вобласці зарэгістравана 20 125 вакансій, з іх 6 908…
Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…
Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…
Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…
Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…
Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…