Гродзенскі дальнабойшчык Стась Ільін напісаў кнігу-дзённік пра жыццё ў Амерыцы. Ян прэзентавалі 29 чэрвеня ў Цэнтры гарадскога жыцця. Сустрэча сабрала не толькі аматараў літаратуры, але і сям’ю ды знаёмых Стася — было цёплай і сямейна. Аўтар прысутнічаў на прэзентацыі праз Skype.
Стась жыве ў ЗША з 2007 года, прозу піша з 2008. Публікуецца ў перыядычных выданнях Беларусі, Украіны і ЗША. Яго дэбютная кніга «Ветровое стекло» аўтабіяграфічная. Галоўны герой — мужчына пад 30, які не знайшоў сябе, змяняе прафесію за прафесіяй і становіцца «дальнабоем». Аповесць выйшла ў выдавецтве «Галіяфы» накладам 500 экзэмпляраў.
— Кожны запіс у дзённіку — гэта замалёўка, або проста думкі пра жыццё на дарозе. У асноўным гэта паўнавартаснае апавяданне з сюжэтам і персанажамі, — кажа аўтар. — «Ветровое стекло» — гэта кніга аб Амерыцы вачыма беларуса. Таму хацелася б, каб чытач знайшоў у гэтай кнізе што-небудзь для сябе і пра Беларусь.
Меркаваннем падзялілася карэктарка кнігі Марына Шапялевіч:
— У кнізе цікава, лагічна пабудаваны аповед: аўтар трымае чытача. Сёння ў пісьменнікаў ёсць праблема: мастацкія сродкі вельмі патрапаныя, «заезджаныя», існуе шмат штампаў. Мы з імі знаёмы: чытаеш кнігу і ведаеш, што ўжо 10 разоў гэта чытаў. А ў кнізе Стася вобразы арыгінальныя.
На прэзентацыі прысутнічала бабуля аўтара Данута Бічэль, якая высока ацаніла творчасць Стася. У словах паэткі адчуваецца гонар за ўнука.
— Мы, пісьменнікі майго пакалення, высмоктваем кнігі з пальца. Мы глядзім у вакно і пішам пра тое, што бачым. А ён напісаў кнігу свайго жыцця: выбраў усе складаныя моманты, якія ён перажыў. Кніга праўдзівая, яна перанасычаная рознымі фактамі. Мова яго — гэта мова шафёра, тэхнічнага чалавека, але яна нам зразумелая, — кажа паэтка.
Кніга неўзабаве з’явіцца ў гродзенскіх кнігарнях.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…