Супрацоўнікі Гроднажылбуд ужо два дні здымаюць частку абшыўкі Каложскай царквы, каб спецыялісты і архітэктары змаглі агледзець стан драўлянай сцяны. Яна мае патрэбу ў рамонце.
Згодна з апошнімі высновамі камісіі БНТУ і Гроднаграмадзянпраекта, якія займаюцца вывучэннем храма, драўляная частка царквы — у перадаварыйным стане і патрабуе неадкладнага дзеяння. Калі спецыялісты сталі вывучаць магчымасці рамонту згнілых крокваў, яны пераканаліся, што немагчыма іх аднавіць не закрануўшы драўляную сцяну, на якую яны абапіраюцца.
Ужо цяпер вядома, што ў будучыні адрамантаваная сцяна будзе, як і раней, драўляная. Калі пачнецца яе рамонт, спецыялісты дадуць адказ толькі пасля даследавання сцяны.
Вядома, што драўляная сцяна храма была цалкам замененая ў 1956 годзе, а ў 1977 годзе яе рамантавалі.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…