Паведамленне аб парыве газаправода паступіла з ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» апоўдні 28 чэрвеня, паведамляе ўпраўленне МНС Гродна. На месцы высветлілася, што ў выніку ДТЗ з удзелам грузавога аўтамабіля МАЗ-5516, які рухаўся праз прахадную завода з паднятым кузавам, адбылося пашкоджанне газавай трубы дыяметрам 219 мм і адбылася уцечка газу.
Каб спыніць выхад газу была перакрыта яго падача ў трубаправод. У выніку прышлося адключыць міні ЦЭЦ. Без гарачай вады і электразабеспячэння застаўся адзін з васьмі філіялаў прадпрыемства. Часова без падагрэву вады застаўся і жылы сектар г. п. Краснасельскі, дзе пражывае 6744 жыхара.
Разам з дзеючым газаправодам былі пашкоджаны і дзве трубы, выведзеныя з эксплуатацыі. Пры абрушэнні яны пашкодзілі тры прыватных легкавых аўтамабіля, якія знаходзіліся на стаянцы за тэрыторыяй завода.
На месцы працуе камісія па надзвычайных сітуацыях, праводзяцца рамонтна-аднаўленчыя работы. Для забеспячэння пажарнай бяспекі арганізавна дзяжурста супрацўнікаў МНС.
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…