Схемы КПП і абмежаванні руху на вуліцах Гродна 3 ліпеня + праграма святкавання

Свята, прысвечаные Дню незалежнасці, пройдзе у Гродне 3 чэрвеня. Асноўныя масавыя мерапрыемствы пройдуць з 10.00 да 13.00 гадзін на пл.Леніна, а таксама з 19.00 да 23.00 на Кургане Славы. Пра тое, як будзе ажыццяўляцца кантроль падчас свята, паведамляе Гроденскае УУС.

На Кургане славы і плошчы Леніна кантроль будзе весціся з выкарыстаннем турнікетаў. Тут ствараецца тэрыторыя бяспекі з кантрольна-прапускнымі пунктамі, на якіх будзе ажыццяўляцца асабісты дагляд грамадзян.

Трапіць на мерапрыемства на пл.Леніна можна праз 12, а на Курган Славы праз 3 кантрольна-прапускныя пункты.

Удзельнікі шэсця ад працоўных калектываў могуць прайсці да месца пабудовы святочных калон на вул. Сацыялістычная праз спецыяльна-арганізаваныя КПП.

У мэтах спрашчэння і змяншэння часу працэдуры асабістага дагляду міліцыя рэкамендуе браць з сабой мінімальную колькасць рэчаў. Таксама міліцыя нагадвае, што ўдзельнікам мерапрыемства забараняецца мець пры сабе халодную, агнястрэльную, газавую цi iншую зброю, выбуховыя рэчывы і боепрыпасы, іх імітатары і муляжы, а таксама прадметы, выкарыстанне якіх можа ўяўляць пагрозу жыццю і здароўю людзей або прычыніць матэрыяльную шкоду грамадзянам і арганізацыям, праносіць спіртныя напоі.

Забараняецца ўдзельнічаць у масавым мерапрыемстве ў стане алкагольнага ап’янення або ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў.

Таксама не будуць дапускацца для ўдзелу ў мерапрыемствах грамадзяне з хатнімі жывёламі і на роварах.

Абмежаванні руху:

У перыяд з 08.00 да 13.00 рух аўтатранспарту будзе закрыты па вуліцах:
— Сацыялістычнай;
— Баторыя;
— Кірава;
— Маркса (на ўчастку ад Сацыялістычнай да Баторыя).

З 08.00 да 18.00 будуць таксама закрыты вуліцы:
— Дзяржынскага ад вул.Сацыялістычная да 17-Верасня;
— Ажэшкі (ад Леніна да Савецкай);
— 1-га Мая (ад Акадэмічнай да Дзяржынскага);
— Горкага (ад пл. Тызенгаўза да Міцкевіча);
-плошчы Тызенгаўза.

Праграма свята:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024