Спаборніцтвы пройдуць 4−6 ліпеня на стадыёне «Нёман» і ў Каложскім парку, паведамляе кпраўленне спорту Гродна. Па выніках спаборніцтваў будзе сфарміравана каманда для ўдзелу ў Чэмпіянаце свету, што пройдзе 5−13 жніўня ў Лондане.
Спартыўная дэлегацыя Гродзеншчыны сёлета складаецца з 72 лёгкаатлетаў.
На спаборніцтвах у Гродне чакаецца каля 500 спартсменаў з усіх абласцей Беларусі і Мінска. Праграма чэмпіянату ўключае 47 дысцыплін.
Пражыванне спартсменаў забяспечаць гасцініцы «Беларусь», «Турыст», «Амега» і нядаўна адкрыты хостэл «Стары мост».