Здароўе і спорт

За такую каманду не сорамна! «Нёман» на сваім стадыёне ў сур’ёзнай барацьбе саступіў БАТЭ

Паказаўшы добрую гульню на родным стадыёне, футбалісты «Нёмана» не здолелі выстаяць перад дзеючым чэмпіёнам краіны барысаўскім БАТЭ і саступілі з лікам 0:1. Аўтарам галявога мяча на 67-й хвіліне стаў Міхаіл Гардзяйчук.

Матч у Гродне быў вельмі важны для абедзвюх каманд і перамога давала многае. Для барысаўчан гэта ў першую чаргу магчымасць скараціць адставанне ад «Шахцёра», які ўзначальвае турнірную табліцу. А гродзенцам тры ачкі далі б магчымасць падняцца на трэцяе месца ў турнірнай табліцы і абысці БАТЭ. Нічыя б супернікаў не задаволіла.

За супрацьстаяннем прыйшла паглядзець рэкордная колькасць гледачоў у гэтым сезоне — прыблізна 5 000 чалавек. I прыйшлі гродзенцы паглядзець не на чэмпіёна краіны, а менавіта на родную каманду, якая з пачатку сезона паказвае добры футбол.

З самага пачатку матчу барысаўчане завалодалі ініцыятывай і вялікімі сіламі ішлі наперад. Гродзенская абарона дзейнічала ўпэўнена і не дазваляла суперніку нават прабіць па варотах. Першы небяспечны момант у варот гродзенцаў паўстаў толькi на 18-й хвіліне. Стасевіч амаль з лінii штрафной меў добры шанец для ўзяцця варот, але ў паўабаронцы БАТЭ ўдар не атрымаўся.

Праз 10 хвілін госці мелі чарговы небяспечны стандарт і зноў рэалізацыя падвяла барысаўчан.

Пад канец першага тайма каманды сталі больш актыўнымі, але акрамя далёкіх удараў гульцы супернікаў нічым не вызначыліся.

Другую палову матчу ўжо пачалі актыўна гродзенцы, але вось стварыць небяспеку каля варот БАТЭ ім не ўдавалася. Не хапала камандзе Ігара Кавалевіча завяршэння. Госцi ж здолелi скарыстацца сваім шанцам на 67-й хвіліне. Пасля паса Радзівонава, Гардзяйчук дакладна прабіў па варотах Журава і адкрыў лік у матчы.

Пасля прапушчанага мяча гродзенцы ўсімі сіламі пайшлі наперад. Кавалевіч ва ўзмацненне выпусціў на поле Яроцкага і Лакцiёнава.

На 75-й хвіліне быў добры шанец зраўняць лік у Хвалько, але яго ўдар галавой прыйшоўся прама ў рукі галкіперу гасцей.

Да канца матчу гродзенцы аддавалі апошнія сілы, каб зраўняць лік і парадаваць заўзятараў, але шматлікія спробы жоўта-зялёных выніку не прынеслі. БАТЭ здолеў утрымаць лік і чарговы раз абыграць гродзенцаў на іх родным стадыёне. Нягледзячы на паразу «Нёмана», гледачы на стадыёне праводзілі сваю каманду ў падтрыбуннае памяшканне пад апладысменты.

«Нёман»: БАТЭ — 0:1

Ігар Кавалевіч пасля матчу пракаментаваў гульню сваёй каманды:

«Пры досыць роўнай гульні мы прайгралі, удача была на баку БАТЭ. Віншую БАТЭ з перамогай. У спорце без поспеху не абысціся. Былі моманты, каб давесці справу да гала. Добра разганялі атакі, але не было лагічнага завяршэння. Я задаволены, як мы граем з лідарамі чэмпіянату. Ды і гульнёй я сёння задаволены, рухаемся далей. Прапусцілі досыць кур’ёзны гол, гэта гульня».

Пасля паразы ад БАТЭ каманда Ігара Кавалевіча апусцілася ў турнірнай табліцы на 5-е месца (24 ачкі) і прапусціла наперад «Слуцк» (25 ачкоў).

Наступны матч «Нёман» правядзе на выездзе. У панядзелак 3 ліпеня гродзенцы ў Салігорску згуляюць з «Шахцёрам», які на дадзены момант узначальвае турнірную табліцу (35 ачкоў).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025