У парку Жылібера прайшоў фестываль водных ліхтарыкаў

Сотні гродзенцаў увечары 24 чэрвеня наведалі першы ў Гродне Фестываль водных ліхтарыкаў у парку Жылібера. На працягу дзвюх гадзiн пад гукі рамантычных мелодый гараджане апускалі ў Гараднічанку папяровыя ліхтарыкі са свечкамі i загадвалі жаданні.

Гасцям мерапрыемства прапанавалі на выбар некалькі відаў ліхтарыкаў, якія адрозніваюцца адзін ад аднаго сваім прызначэннем.

Згодна з даўняй усходняй традыцыяй, спуск ліхтарыкаў на ваду — гэта рытуал, захаванне якога дапаможа ажыццявіць самыя запаветныя жаданні.

«У Гродна мы прыехалі ўпершыню і нам вельмі спадабалася, што людзі сабраліся. Мы самі з Санкт-Пецярбурга і ў нас маштабны тур са 110 гарадоў сваёй краіны і 10 беларускіх. Нашаму фестывалю ўжо пяць гадоў, гэта аўтарскі праект, — распавяла арганізатар фестывалю Ганна Уласава. Яна расказала, што пасля падзеі арганізатары абавязкова чысцяць вадаём ад ліхтарыкаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024