Спартсмены і прыхільнікі здаровага ладу жыцця збяруцца 22 ліпеня ў Каложскім парку, каб паўдзельнічаць у Адкрытым міжнародным кубку Рэспублікі Беларусь па скандынаўскай хадзьбе. Заяўкі на ўдзел у спаборніцтвах паступілі ад спартсменаў з Беларусі, Польшчы і Расіі.
Пацвердзіць прысутнасць і атрымаць уласны нумар можна яшчэ 21 ліпеня. Тым, у каго не атрымаецца зрабіць гэта загадзя, будзе прадастаўлена такая магчымасць у дзень спаборніцтваў, 22 ліпеня. Пасля адкрыцця і словаў вітанняў ад кіраўніцтва Федэрацыі Скандынаўскай хады ўдзельнікі правядуць сумесную размінку.
Спаборніцтвы пройдуць на дыстанцыях у пяць і дзесяць кіламетраў. Па выніках праходжання трасы пераможцы будуць узнагароджаны памятнымі прызамі.
Для удзелу неабходна зарэгістравацца і зрабіць стартавы ўнёсак у памеры 15 рублёў.
Арганізатары абяцаюць забяспечыць забяспечаць удзельнікаў інвентаром, пазітыўным настроем і прыемнымі ўспамінамі.
Абнаўленні інфармацыі і форму для рэгістрацыі можна знайсці на сайце Федэрацыі Скандынаўскай хады
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…