Гродзенская пажарная вежа чакае на капітальны рамонт. Яго абгрунтоўваюць неабходнасцю “у будучым праводзіць экскурсіі з мэтай азнаямлення гасцей з гісторыяй горада, а таксама для прывядзення гістарычнай каштоўнасці да належнага стану”, пішуць у тлумачальнай запісцы да праекта. Работы пройдуць у межах трансгранічнага супрацоўніцтва “Польша-Беларусь-Украіна 2014-2020” па праекту “Пажарныя вежы – цэнтры трансгранічнай спадчыны рэгіянальнай гісторыі і традыцый пажарнай справы у Беластоку, Гродне, Брэсце”.
Рэкамендаваныя будаўнічыя работы прадугледжваюць
– стварэнне адсячной гарызантальнай гідраізаляцыі сцен;
– рамонт цаглянага мура сцен;
– замену унутранай драўлянай лесвіцы;
– замену драўляных вокнаў і дзвярэй па прычыне высокай ступені фізічнага
зносу.
Усе работы маюць быць праведзены без павелічэння плошчаў, з улікам горадабудаўнічага аналізу і ва ўзаемасувязі з існуючай забудовай гістарычнага цэнтра.
Паведамленне аб грамадскім абмеркаванні справаздачы аб уздзеянні капітальнага рамонта каланчы на навакольнае асяроддзе (ОВОС) размешчаны на сайце гарвыканкама.
Сход па абмеркаванню гэтай справаздачы будзе прызначаны толькі ў выпадку падачы ў гарвыканкам заявы аб неабходнасці яго правядзення. Скіраваць заяву трэба на пачтовы ( 230023, пл. Леніна, 2/1, г. Гродна) ці электронны ([email protected]) адрас гарвыканкама да 01.07.2017.