Гродзенская  пажарная вежа чакае на капітальны рамонт. Яго  абгрунтоўваюць   неабходнасцю “у будучым праводзіць экскурсіі з мэтай азнаямлення гасцей з гісторыяй горада, а таксама для прывядзення гістарычнай каштоўнасці да належнага стану”,  пішуць у тлумачальнай запісцы да праекта. Работы пройдуць у межах  трансгранічнага супрацоўніцтва “Польша-Беларусь-Украіна 2014-2020” па праекту “Пажарныя вежы – цэнтры трансгранічнай спадчыны рэгіянальнай гісторыі і традыцый пажарнай справы у Беластоку, Гродне, Брэсце”.

Рэкамендаваныя будаўнічыя работы прадугледжваюць
– стварэнне адсячной гарызантальнай гідраізаляцыі сцен;
– рамонт цаглянага мура сцен;
– замену унутранай драўлянай лесвіцы;
– замену драўляных вокнаў і дзвярэй па прычыне высокай ступені фізічнага
зносу.

Усе работы маюць быць праведзены без павелічэння плошчаў, з улікам горадабудаўнічага аналізу і ва ўзаемасувязі з існуючай забудовай гістарычнага цэнтра.

Паведамленне аб грамадскім абмеркаванні справаздачы аб уздзеянні капітальнага рамонта каланчы на навакольнае асяроддзе (ОВОС) размешчаны на сайце гарвыканкама.

Сход па абмеркаванню гэтай справаздачы будзе прызначаны толькі ў  выпадку падачы ў гарвыканкам заявы аб неабходнасці яго правядзення. Скіраваць заяву трэба на пачтовы ( 230023, пл. Леніна, 2/1, г. Гродна) ці электронны ([email protected]) адрас гарвыканкама да  01.07.2017.