Гурт ODIO
Папярэдні дазвол на правядзенне канцэрту амерыканскага гурта ODIO, атрыманы два месяцы таму, адмянілі ў дзень мерапрыемства — ранкам 21 чэрвеня. Паступіў загад з Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама, згодна з якім канцэрт мае не адбыцца, кажуць асобы, уцягнутыя ў падрыхтоўку канцэрта. Атрымаць каментар у ідэолагаў цягам дня рэдакцыі Hrodna.life не атрымалася.
Музыкі гурта ODIO вельмі чакалі паездкі ў Беларусі і былі шакаваныя адменай легальнага канцэрту. Блізкія да афіцыйных арганізатараў асобы кажуць, гэта паказвае стаўленне дзяржавы да замежнікаў і не спрыяе паляпшэнню іміджа нашай краіны ў свеце. Не радыя і патэнцыйныя наведнікі, бо амерыканскія гурты прыязджаюць у Беларусь рэдка.
Ігар Банцар, лідар гурта «Mister X» і дырэктар «Гродзенскага рок-клуба», кажа, што ў яго практыцы гэта першы выпадак, калі легальны канцэрт, арганізаваны праз дзяржаўную ўстанову — Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры — загадваюць адмяніць беспрычынна.
— Dziеciuki граюць на байк-фэсце, «Ляпіс-98» прыязджае на SunDay, а ў Гродне ўлады лічаць, што маюць права дазваляць ці забараняць канцэрт невядома на якой падставе. Я занепакоены гэтай сітуацыяй, бо калі можна адмяніць легальны канцэрт, то што казаць пра нелегальныя і паўлегальныя?
Тым не менш, ён не здзіўлены сітуацыяй.
— Рок-музыка — гэта ад самага пачатку музыка пратэсту. Нягледзячы на мэйнстрым і «рокапопс», на тое, што рок-н-рол увайшоў у наша жыццё і стаў папсовым, улады разумеюць, што пратэстныя настроі могуць кімсьці накіроўвацца. У року шмат пратэстных выказванняў, антысістэмных, антыдзяржаўных. Яны ўспрымаюць рок-н-рол як рэальную пагрозу.
Глядзіце, якія яшчэ культурныя мерапрыемствы забаранялі ў Гродне.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…