Сярод 20 тысяч турыстаў, што наведалі Гродзеншчыну без віз, з’явіліся і першыя парушальнікі. Пра парушэнні, што адбыліся за гэты час і адказнасць за іх распавёў Уладзімір Квач, начальнік упраўлення па грамадзянству і міграцыі УВД Гродна.
У дачыненні да турыстаў, якія выядуць за межы дазволенай для бязвізавага наведвання тэрыторыі або застануцца на тэрыторыі Беларусі больш за 5 дзён, паводле Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях (ч.4 ст. 23.55 КаАП) могуць быць прыменены папярэджанне, штраф і дэпартацыя.
Напрыклад, рашэнне аб аб адмове ва ўездзе ў Беларусь. было прынята да грамадзяніна Іарданіі, што прыехаўшы бяз візы ў Гродна, вырашыў наведаць знаёмага ў Мінску.
Дэпартавана з тэрыторыі краіны была грамадзянка Польшчы, што мела намер скарыстаць бязвізавы рэжым для аказання дапамогі ў незаконным перасячэнні беларускай мяжы грамадзяніну Алжыра.
Існуюць і меры пакарання для беларускіх грамадзян, якія будуць спрыяць незаконнаму знаходжанню замежнікаў за межамі парку «Аўгустоўскі канал», альбо звыш устаноўленага тэрміну знаходжання. Іх дзеянні будуць кваліфікаваныя як парушэнне з папярэджаннем або накладаннем штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь.
Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…
Уладальнікі "Гарадзенскай кавярні", якая знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, прадаюць установу і з'язджаюць з Гродна.…
Нагодай для гэтага стала абнаўленне гарадскіх пляжаў і неабходнасць абараніць іх ад вандалаў. Зараз на…
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…