Горад

Гродзенка пачала збіраць подпісы за англійскую і беларускую мову ў грамадскім транспарце горада

Гродзенка Марыя Пятачэнка пачала збор подпісаў за тое, каб у Гродне прыпынкi ў грамадскім траспорте аб’яўлялі на беларускай і англійскай мовах. Таксама дзяўчына прапануе дубляваць беларускай лацінкай шыльды з раскладам транспарту, як гэта зроблена ў Мiнску. Меркаваннем Марыі, гэта дапаможа замежным турыстам, многія з каторых не ведаюць кірыліцы, лягчэй карыстацца грамадскім транспартам у Гродне і вырашаць лагістычныя пытанні

Ініцыятыва актыўнай гродзенкi абумоўлена тым, што з 26 кастрычніка 2016 года замежнікі могуць без віз наведаць раён Аўгустоўскага канала, ў тым ліку і Гродна.

«У мяне шмат замежных сяброў, якія не ведаюць кірыліцу. Яны нават з гугл мэпс не могуць нармальна перамяшчацца па Гродне, бо не разумеюць, што кажа дыктар у грамадскім транспарце, не могуць прачытаць назву прыпынку (у гугл мэпс яны напісаныя беларускай лацінкай) , — распавядае Марыя. — Прапаную ўсім разам зрабіць Гродна трошкі лепшым, а гарвыканкаму — працаваць трошкі больш старанна, чым яны звычайна гэта робяць. Было б добра, калі б у Гродне назвы прыпынкаў у транспарце гпрамаўлялі і на беларускай, і на англійскай мовах, а пісьмовую інфармацыю дублявалі беларускай лацінкай. Так зараз зроблена ў Мінску і Кіеве, напрыклад. Гэта дапаможа замежным турыстам арыентавацца ў Гродне і больш актыўна карыстацца грамадскім транспартам».

Падзяліцца

Апошнія запісы

У стогадовым доме на Горкага адкрылі «інстаграмную» кавярню

Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…

21 красавіка 2025

Прадаецца «Гарадзенская кавярня» на Маркса. Уладальнікі пераязджаюць

Уладальнікі "Гарадзенскай кавярні", якая знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, прадаюць установу і з'язджаюць з Гродна.…

21 красавіка 2025

На гродзенскіх пляжах ўсталююць відэакамеры. Што яшчэ новага рыхтуюць да пляжнага сезону?

Нагодай для гэтага стала абнаўленне гарадскіх пляжаў і неабходнасць абараніць іх ад вандалаў. Зараз на…

18 красавіка 2025

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025