Ужо 24 чэрвеня на штучным полi ЦСК «Нёман» гродзенскія «Варвары» правядуць першую летнюю адкрытую трэніроўку па амерыканскім футболе, дзе будуць чакаць хлопцаў, якія хочуць паспрабаваць сябе ў гэтым спорце. А 1 ліпеня ўпершыню на трэніроўцы будуць чакаць i дзяўчат.
Пасля Кубка Монтэ Кларка ў гродзенскiх футбалістаў наступіў невялікі перапынак у сезоне, гэты час якраз дазваляе правесці чарговы набор у каманду. Плануецца, што за ліпень і жнівень «Варвары» правядуць 4 адкрытыя трэніроўкі, на якіх знойдуць новых гульцоў.
«Для ўсіх пачаткоўцаў, якія жадаюць паспрабаваць свае сілы ў амерыканскім футболе, ёсць толькі адзiн крытэрый набору — узрост. Трэба каб было 18 гадоў, — распавядае галоўны трэнер «Варвараў» Аляксей Серабракоў. — У апошнія гады перыядычна прыходзілі да нас у каманду запыты і ад дзяўчат, якія хацелі б паспрабаваць сябе ў амерыканскім футболе. Але ў той час у нас не хапала чалавечага рэсурсу, для вядзення яшчэ і жаночай каманды.
Цяперу нас паспеў галоўны трэнер для каманды дзяўчат, ёю стане Анастасія Бельская, жонка нашага гульца і аднаго з заснавальнікаў каманды, якая ўжо шмат гадоў знаходзіцца ў адміністрацыі «Варвараў». Анастасія пастаянна дапамагае арганізоўваць гульні, заўсёды знаходзіцца на краі і ведае футбол лепш за многіх дзеючых гульцоў. Натуральна, я буду дапамагаць ёй у гэтай справе.
Спачатку дзяўчаты пойдуць тым жа шляхам што і мужчынская каманда. Пачнем са сцяг-футбола (бескантактная версія). Калі ўсё пойдзе добра, то праз 2−3 гады паспрабуем апрануць іх у форму, калі будзе жаданне, сэнс і склад. Што тычыцца трэніровак, то пакуль яны будуць праходзіць паралельна з мужчынскай камандай".
Таксама Аляксей Серабракоў не хавае, што рана ці позна «Варвары» абавязкова прыйдуць і да набору юніёрскіх каманд. Але гэта адбудзецца не раней, чым у 2018 годзе.
Бліжэйшыя адкрытыя трэніроўкі запланаваны на 24 чэрвеня і 1 ліпеня. Пачатак у 18:15. Месца правядзення штучнае поле ЦСК «Нёман».
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…