Цыкл ранішніх зарадак з гродзенскай танцоркай Оляй Лета і футбалістамі «Нёмана» будзе выходзіць кожную пятніцу на тэлеканале «Гродна Плюс». Праграма накіравана на папулярызацыю футбола ў рэгіёне, а таксама на развіццё здаровага ладу жыцця.
«Гэта мой першы досвед працы з футбалістамі - было цікава. Мне спадабалася быць у мужчынскім калектыве, а то ўсё дзяўчаты… дзяўчаты…, — распавядае Оля Лета. — Зняць зарадку з футбалістамі"Нёмана», дзе я ў ролі вядучай, гэта была ідэя тэлеканала «Гродна Плюс». Зарадка будзе выходзіць напярэдадні гульняў з удзелам «Нёмана», каб прыцягнуць увагу гараджан да роднай каманды.
Длямяне было б цікава ў будучыні развіваць падобныя зарадкі і прыцягваць да гэтага ўсё больш розных цікавых людзей. Як паказаў вопыт, я магу трэніраваць хлопцаў, як звычайных, так і прафесіяналаў. А навукоўцамі даказана, што дзяўчына ў мужчынскім калектыве, гэта толькі станоўча адбіваецца на будучым выніку".
Нагадаем, ужо сёння гродзенскі «Нёман» правядзе чарговы матч чэмпіянату Беларусі. У Брэсце каманда Ігара Кавалевіча сустрэнецца з мясцовым «Дынама». Пачатак матчу ў 20:00.
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…