Гродзенцы ў сацыяльных сетках пачалі масава выкладваць здымкі ўжо не будаўніцтва новых смеццевых пляцовак, а перапоўненых кантэйнераў са смеццем, якія камунальныя службы не паспяваюць вывозіць. Прыводзім некалькі прыкладаў.
https://www.instagram.com/p/BVeTGKhnjJh/?taken-by=sayenkov
У дыспетчарскай Спецаўтагаспадаркі, якая займаецца вывазам смецця, распавялі Hrodna.life, што праблемы ў гараджан паўсталі з-за таго, што многія новыя кантэйнеры былі яшчэ не гатовыя да абслугоўвання.
«Такія праблемы са смеццем паўсталі ў апошнія дні, бо ў новыя кантэйнеры выкідваць смецце яшчэ было нельга — усё закрыць не паспелі. А гаражане пачалі грузіць смецце і ў новыя, і ў старыя, і атрымалася вось такая сітуацыя. Званкоў нам паступала шмат, але цяпер праблема вырашылася і ўжо можна спакойна выносіць смецце ў новыя кантэйнеры. Што тычыццая вывазу смецця, то жылы фонд у нас абслугоўваецца штодня, і на выходных у тым ліку».