Анэта Тэрэза з сям'ёй
Ім стала жыхарка Варшавы Анэта Тэрэза Сабалеўская, якая разам з сям’ёй у выходныя вырашыла ўпершыню прыехаць у Беларусь. Жанчыне на вуліцах Гродна прадстаўнікі аблвыканкама ўручылі сімвалічны падарунак.
«Я ўпершыню ў Гродне і ў Беларусі. І вельмі прыемна здзіўленая, што я стала дваццацітысячным бязвізавым турыстам. — распавядае Анета — Вялікая радасць для мяне, што я была так адзначана. Магчыма, у будучынi разам з сям’ёй я яшчэ вярнуся сюды».
Першыя ўражанні пра Гродна ў юбілейнай турысткі станоўчыя. Прыехала яна на два дні. Працуе ў Варшаве ў тэлекамунікацыйнай кампаніі.
«Аб бязвізавым Гродне даведалася ад сяброўкі, якая ўсё арганізавала. Чакала, што ў Гродне будзе так як у Польшчы, таму што шмат знаёмых мне распавядалі пра гэты горад. І насамрэч, Гродна сваёй архітэктурай падобны да некаторых польскіх месцаў».
У аддзеле спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама, адзначаюць, што Гродна па бязвізавым рэжыме наведала больш турыстаў, чым сталіцу праз нацыянальны аэрапорт.
Нагадаем, Указ № 318, які дае права замежным турыстам наведваць без віз тэрыторыю спецыяльнага турысцка-рэкрэацыйнага парку «Аўгустоўскі канал», уступіў у сілу 26 кастрычніка. Дакумент прадугледжвае магчымасць бязвізавага ўезду тэрмінам да пяці сутак на тэрыторыю парку і ў прылеглыя населеныя пункты Гродзенскага раёна і Гродна. Такім правам скарысталіся ўжо 20 тысяч замежнікаў.
У цяперашні час больш за 60% турыстаў, якія прыязджаюць у Гродна i наваколле без візы, гэта грамадзяне Літвы, 30% гэта турысты з Польшчы, а астатнія — замежнікі з больш чым 50 краін свету.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…