2010 год стаў пачаткам новага этапу паступовага вяртання гродзенцаў да беларускай мовы ў навучальных установах. Каля 50 дзяцей з адукаваных сем’яў у горадзе вучaцца сёння ў школах па-беларуску. Каля 50 дзяцей пойдуць у беларускія групы дзіцячых садкоў. Упершыню ў Гродна за шмат гадоў у кожным раёне горада ёсць школа і дзіцячы садок, дзе будуць вучыцца па-беларуску. Мова становіцца ўсё больш папулярнай і запатрабаванай у адукаванай часткі грамадства.
Шаноўныя бацькі, з 2 чэрвеня і да канца жніўня 2017 года Вы маеце права падаваць заявы ў школы для навучання сваіх дзетак па-беларуску.
Якія школы ў Гродне найбольш запатрабаваныя бацькамі для навучання дзяцей па-беларуску?
Найбольш запатрабаванымі школамі на сёння з’яўляюцца СШ№32(Ленінскі раён), СШ№34 (Кастрычніцкі раён), якія маюць шматгадовы прафесійны вопыт арганізацыі беларускага навучання.
Школы знаходзяцца ў цэнтры мікрараёнаў Дзевятоўка і Вішнявец.
У Гімназіі №7 і №10, дзе асобнага беларускага класа няма, навучаецца таксама некалькі дзяцей па-беларуску.
СШ№32
(“Дзевятоўка”, вул. Ліможа, 11)
Тэлефон сакратара школы №32: 78-56-01
Завуч пачатковай школы №32: Працоўны тэл.78-56-10 (Багдановіч Валянціна Іваноўна)
E-mail: [email protected]
Ленінскі аддзел адукацыі: 72-10-65
На сайце школы ужо 4 заявы ў беларускі клас.
СШ№34
(“Вішнявец”, вул. Індурская шаша, 14)
Тэлефон сакратара школы №34: 33-20-98, маб.т.сакратара школы-8033-668-33-43
Завуч пачатковай школы №34: Карпук Таццяна Міхайлаўна, п.т.54-07-33.
Е-маіl : [email protected]
Кастрычніцкі аддзел адукацыі:52-05-66
Аддзел адукацыі Гродзенскага гарвыканкама:72-04-02
Тэлефон начальніка аддзела адукацыі, спорта і турызма гарвыканкама:
72-05-58(Семанчык Андрэй Антонавіч)
Дзіцячыя садкі, дзе вучацца па-беларуску
Ленінскі раён-д/с №45( каля вул.Горкага, на вул.Сухамбаева, 5, тэл. 43-72-28, Кушнірук Людміла Іванаўна)
Кастрычніцкі раён-д/с №65 (адкрываецца ў гэтым годзе, вул.Рэпіна,7, тэл.53-08-97, Прэцкайла Алена Сямёнаўна)
Увага! У беларускую групу д/с №65 (ёсць 17 дзяцей) могуць узяць яшчэ некалькі дзетак, бо там 22 ложкі, не спазніцеся!
Тэл. раённага аддзела адукацыі дашкольнага выхавання: Бараноўская СвятланаУладзіміраўна, 8-0152-52-05-65
Калі Вы сапраўды хочаце каб Вашыя дзеткі праз 10-15 гадоў ведалі нароўні з рускай і беларускую мову – Вы маеце рэальную магчымасць гэта зрабіць, напісаўшы заяву ў першы беларускі клас, ці беларускую групу дзіцячага садка.
Рабіце так, як патрабуе ваша душа і сэрца. Мы ўсе розныя, таму і ўнікальныя!
Самае галоўнае – пачынаць трэба з сябе, а не чакаць пакуль сусед гэты крок зробіць першым.
Тэлефоны Гарадзенскай абласной арганізацыі ТБМ: Вэлкам- 943 -58-09,МТС-342-16-17 (Аляксандр), МТС-285-93-07 ( Іван)



