Польскія і беларускія музыкі агучаць нямое кіно на фестывалі «КИНЕМО» ў Гродне

Пяты міжнародны open-air фестываль нямога кіно і сучаснай музыкі «КИНЕМО» прыедзе ў Гродна на тры дні - 7−9 ліпеня. У дворыку музея гісторыі рэлігіі пакажуць класічныя стужкі пачатку ХХ ст.: амерыканскія, нямецкія і польскія. Агучваць іх будуць як класічныя таперы-піяністы, гэтак і гурты, што спалучаюць жывыя інструменты і электроніку.


ГЛЯДЗІ ПОЎНУЮ ПРАГРАМУ ФЕСТЫВАЛЮ


У першы дзень можна будзе пабачыць камедыю Бастэра Кітана «Параходны Біл-малодшы» пад акампанемент піяніста Аляксандра Музыкантава. У другі дзень польскія музыкі Galloping Lethargy, якія спалучаюць жывое гучанне і электроніку, агучаць польскую стужку «Людзі без заўтра». Заключным паказам будзе серыя з трох кароткаметражак, да якіх зайграе калектыў музыкаў, сярод якіх — добра вядомая гродзенцам па папярэдніх фестывалях «КИНЕМО» Вольга Падгайская.

Пачатак усіх паказаў у 22.00.

Арганізатары заклікаюць браць з сабой цёплую вопратку і дыванкі для тых, хто не хоча сядзець на крэслах.

Білеты можна будзе набыць штодзённа з 10.00 да 17.30 у касе музея. Цана білета: 6 руб, у дзень фестывалю — 7 руб.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025