Пяты міжнародны open-air фестываль нямога кіно і сучаснай музыкі “КИНЕМО” прыедзе ў Гродна на тры дні – 7-9 ліпеня. У дворыку музея гісторыі рэлігіі пакажуць класічныя стужкі пачатку ХХ ст.: амерыканскія, нямецкія і польскія. Агучваць іх будуць як класічныя таперы-піяністы, гэтак і гурты, што спалучаюць жывыя інструменты і электроніку.


ГЛЯДЗІ ПОЎНУЮ ПРАГРАМУ ФЕСТЫВАЛЮ


У першы дзень можна будзе пабачыць камедыю Бастэра Кітана “Параходны Біл-малодшы” пад акампанемент піяніста Аляксандра Музыкантава. У другі дзень польскія музыкі Galloping Lethargy, якія спалучаюць жывое гучанне і электроніку, агучаць польскую стужку “Людзі без заўтра”. Заключным паказам будзе серыя з трох кароткаметражак, да якіх зайграе калектыў музыкаў, сярод якіх – добра вядомая гродзенцам па папярэдніх фестывалях “КИНЕМО” Вольга Падгайская.

Пачатак усіх паказаў у 22.00.

Арганізатары заклікаюць браць з сабой цёплую вопратку і дыванкі для тых, хто не хоча сядзець на крэслах.

Білеты можна будзе набыць штодзённа з 10.00 да 17.30 у касе музея. Цана білета: 6 руб, у дзень фестывалю – 7 руб.

Польскія і беларускія музыкі агучаць нямое кіно на фестывалі "КИНЕМО" ў Гродне