Гродзенцы, якія ўзяліся за аднаўленне ігральных карт Лапіных, знаходзяцца на фінальнай стадыі. Выніковы варыянт новых карт задаволіў каманду, якая гатова ў бліжэйшы час пусціць у друк першую партыю.
Нагадаем, карты, якімі гулялі аматары азарту з усёй міжваеннай Польшчы, вырашылі аднавіць у Гродне. Тут іх друкавалі на фабрыцы братоў Лапіных, пры рэканструкцыі якой восенню 2015 знайшліся арыгіналы прадукцыі. Карты практычна ствараліся з нуля, кожны асобнік старанна вымалёўваўся згодна са знойдзеным арыгіналам.
«Мы рады паведаміць, што ўжо ў бліжэйшы час запусцім карты ў друк. Першая партыя будзе 2000 калод. У канцы чэрвеня мы іх прэзентуем, а таксама выставім на продаж. Дакладную дату сказаць пакуль складана, але гэта будзе вельмі хутка. Дарэчы, да 28 чэрвеня нас можна яшчэ падтрымаць на Талацэ, гэта можа зрабіць любы ахвотны. Ужо зараз мы можам сказаць дзякуй мінскай краме Symbal.by, гродзенскай краме „Лёля“ і наваградскай сувенірнай краме, якія падтрымалі наш праект. У гэтых месцах новыя карты з’явяцца ў першую чаргу», — распавёў прадпрымальнік Антон Янкоўскі.
Папярэдне адна калода карт будзе каштаваць каля 6 рублёў.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…