Здароўе і спорт

«Нёман» у Гродне мацней за «Мінск»

У чацве, 15 чэрвеня «Нёман» у чарговы раз на сваім стадыёне прадэманстраваў добры баявы футбол, у якім заслужана абыграў ФК «Мінск з лікам 3:1. Дзякуючы перамозе над супернікам, каманда Ігара Кавалевіча паднялася ў турнірнай табліцы на 5-е месца.

У першым тайме жоўта-зялёныя шмат атакавалі і забілі толькі аднойчы. Здарылася гэта на 21-й хвіліне, калі галкіпер „Мінска“ Часноўскі не здолеў справіцца з моцным ударам Жукоўскага.

Добры старт другога тайма прынёс гродзенцам чарговы гол. На 50-й хвіліне Часноўскі узяў мяч у рукі ад свайго абаронцы. Галкіпер „Мінска“ спрабаваў даказаць, што пас быў выкананы каленам, але арбітр не змяніў свайго рашэння і прызначыў вольны ўдар. З паса Жукоўскага Філіп Рудзік расстраляў вароты гасцей. Праз 10 хвілін той жа Рудзік здолеў аформіць дубль і зрабіць лiк 3:0.

Мінчане здолелі адыграць адзін мяч на 65-й хвіліне і больш у сустрэчы ніхто галамі не вызначыўся.

„Нёман“ — „Мінск“ — 3:1

Ігар Кавалевіч пасля матчу:

„Мінск“ паказаў добры камбінацыйны футбол. У першым тайме ў нас было шмат памылак, але зместам гульні ў цэлым і вынікам я задаволены».

У 12-м туры згуляныя яшчэ не ўсе матчы. «Нёман» пакуль што падняўся на 5-е месца ў турнірнай табліцы і мае ў сваім актыве 21 ачко.

У сераду 21 чэрвеня каманда Ігара Кавалевіча правядзе чарговую гульню ў чэмпіянаце, дзе ў Брэсце сустрэнецца з мясцовым «Дынама».

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025