Прайшло толькі два тыдні пасля адкрыцця першага кафэ хуткага харчавання сеткі Döner-Kebab у Гродне, а на Ажэшкі ўжо з’явілася яшчэ адна кропка нямецкага фастфуду. Праўда, гаспадары ў дзвюх устаноў розныя.
Калі ў OldCity Döner-Kebab займае вялікае памяшканне, дзе можна пасядзець і перакусіць, то на Ажэшкi гэта толькі будка, у якой праз акенца можна зрабіць і забраць заказ. Знаходзiцца кафэ ў будынку, дзе раней працавала Loft House Cafe, а яшчэ раней «Москва».
Асартымент пакуль маленькі: кебабы з курыцай і ялавічынай. Цана на іх 5 і 6 рублёў адпаведна. Поварам новага Döner-Kebab з’яўляецца выхадзец з Сірыі, які каля 10 гадоў жыве ў Гродне, але ў мінулым рабіў кебабы ў Галандыі.
Час працы кафэ хуткага харчавання з 12:00 да 00:00.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…