Рабочыя знайшлі адну з частак калоны старога храма ў час замены цеплатрасы каля сквера ў канцы мінулага тыдня. Знаходку, якая можа датавацца нават 16 стагоддзем, перадалі гродзенскім археолагам.
«Рабочыя знайшлі калону падчас пракладкі труб. Яны яе адклалі і пасля гродзенскія археолагі забралі яе на тэрыторыю Старога замка для далейшага вывучэння. Вялікая верагоднасць таго, што гэтая частка ўзарванага ў 1961 годзе храма», — распавядае археолаг Аляксандр Мядзведзеў з Акадэміі навук, які вядзе нагляд за працамі. — Таксама рабочыя знайшлі частку старога барэльефа з надпісамі - усё гэта вывучым".
Частка калоны зроблена з пясчаніка. Падобныя былi знойдзены на тэрыторыі Старога замку падчас археалагічных работ. Верагодна, элемент датуецца 16 стагоддзем i паходзіць з першага мураванага храма часоў Баторыя.
Цяпер рабочая брыгада пераходзіць ад сквера на вуліцу Кастрычніцкую, дзе будзе мяняць трубы па старым савецкiм следзе. Калі ж пойдуць новым шляхам, будуць зноў выклікаць археолага.
[irp posts="23 056″ name="Археолаг аб наглядзе каля Фары Вітаўта: Усе парэшткі людзей збіраюць для перапахавання""]
Знойдзеныя раней на мяжы скверу косткі пакуль не перапахавалi: чакаюць магчымых новых находак са старых могілак.
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…
Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…
Гродзенец Дзмітрый Аксюцік адкрыў на другім паверсе Triniti астравок, дзе прадае морапрадукты. У наяўнасці -…
У гродзенскай школе праводзілі конкурс малюнкаў да Дня Перамогі 9 траўня. У адным з чатаў…
Перад Вербнай нядзеляй у касцёле святога Арханёла Міхаіла ў Навагрудку асвяцілі падарунак - абразы святых…
У Гродне на вуліцы Дальняй, 17, прадаецца дом з незвычайным інтэр'ерам, які месцамі нагадвае тэатральныя…