Людзі і справы

Антыкафэ «Партал» і яшчэ чатыры праекты: на што збіраюць грошы праз краўдфандынг у Гродне

Цэнтр развіцця і адпачынку «Партал» пашыраецца, а дапамагчы ў гэтым можа кожны. Праз краўдфандынгавую пляцоўку «Талака» можна ахвяраваць грошы на абсталяванне чацвёртага пакою ў цэнтры. У якасці падзякі - значкі, кубкі, сувеніры, абанементы ды іншае.

Цэнтр развіцця і адпачынку «Партал» — гэта антыкафэ, дзе праходзяць самыя розныя мерапрыемствы, адукацыйныя сустрэчы, трэнінгі і вечары настольных гульняў. Тут можна адзначыць Дзень нараджэння, папрацаваць, скарыстацца Wi-Fi. Тут працуюць клуб настольных гульняў, клуб англійскай мовы і чайны пакой, дзе можна прадэгуставаць і набыць чай. «Партал» актыўна супрацоўнічае з некамерцыйнымі арганізацыямі і ініцыятывамі.

Развіццё «Партала» стрымлівае недахоп месца і абсталявання. Тут ёсць тры абсталяваныя пакоі, а ў чацвёртым акурат скончыўся рамонт. На мэблю і абсталяванне трэба 4000 рублёў - іх парталаўцы акурат плануюць сабраць з зацікаўленых гараджан. За першыя дні кампаніі ўдалося сабраць 3% - 150 рублёў.

Так выглядае адрамантаваны пакой у Цэнтры адпачынку і развіцця «Портал»

А так пакой павінен выглядаць ужо цалкам абсталяваны

На што яшчэ можна ахвяраваць грошы ў Гродне?

Краўдфандынг робіцца ўсё больш папулярным у Беларусі. У Гродна зараз адначасова ідзе збор яшчэ на чатыры праекты. Што цікава, усе — культурніцкія.

Біг-Міні-Фестываль вулічных мастацтваў

Чарговы Фестываль вулічных мастацтваў пройдзе 29−30 ліпеня. З мясцовага канцэрту з адной пляцоўкай ён пераўтварыўся ў буйную падзею, якая збірае творчых асоб з усёй краіны. Фэст пройдзе шосты раз і будзе па традыцыі бясплатным.

Сёлета арганізатары плануюць зрабіць яго міжнародным і прыцягнуць у Гродна бязвізавых гасцей. Грошы патрэбныя, каб аплаціць дарогу замежным выступоўцам. Да 21 ліпеня трэба сабраць 11 130 рублёў. Пакуль сабрана 46 рублёў.

[irp posts="24 769″ name=" Разам можам выйсці на міжнародны ўзровень". Біг-Міні-Фестываль шукае падтрымкі неабыякавых людзей"]

Беларускія ігральныя карты «Карты Лапіных»

Да 18 чэрвеня можна ахвяраваць сродкі на выданне беларускіх ігральных карт. «Карты Лапіных» — гэта рэканструкцыя карт, якія калісьці выдаваліся братамі Лапінымі на гродзенскай фабрыцы. Ідэя праекту ўзнікла ў творчага згуртавання «А-чатыры», калі на гарышчы будынка былой фабрыкі Лапіных былі знойдзены некалькі запыленых асобнікаў, надрукаваных там больш за 70 год таму. На рэалізацыю праекта сабрана 30%: 1015 рублёў з 3325.

[irp posts="24 626″ name="Сустрэча стагоддзяў: у Гродне параўналі старыя і новыя ігральныя карты Лапіных"]

Фестываль мыльных бурбалак

Першы ў Гродне Фестываль мыльных бурбалак можна падтрымаць да 15 чэрвеня. У праграме — масавы пуск мыльных бурбалак, выступленне танцавальных калектываў, аніматары, роставыя лялькі, кантактны заапарк, розыгрыш прызоў і падарункавых сертыфікатаў. Свята арыентавана на маленькіх гродзенцаў. Ініцыятар — гродзенскі фокуснік Мікалай Нардзі, які правёў шмат дзіцячых святаў і ведае, якое захапленні ў дзяцей выклікаюць бурбалкі. Каб свята адбылося, да 15 чэрвеня трэба сабраць 2 500 рублёў. Пакуль сабраны 1%: 15 рублёў.

Арт-Салата-2017

Гэта ўжо трэці пленэр, які праходзіць на базе сядзібы «Тры бабры» у вёсцы Салацце, што каля Парэчча. Сюды прыязджаюць вядомыя мастакі, дызайнеры і архітэктары каб ствараць арт-аб'екты з былых у выкарыстанні кабельных барабанаў, паддонаў і піламатэрыялаў, якімі потым упрыгожваецца вёска і яе наваколлі. У праграме — творчыя вечары Віктара Шалкевіча і Зміцера Вайцюшкевіча, самастойная праца спонсараў, правядзенне футбольнай сустрэчы, Купальскі вечар. Да 11 ліпеня трэба сабраць 5 500 рублёў. Пакуль ніхто не ахвяраваў грошы гэтай ідэі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024