Зборная Беларусі па футболе ў пятніцу 9 чэрвеня на Барысаў-арэне паказала адзін з лепшых матчаў за апошні час і зарабіла першыя 3 ачкі ў адборачным цыкле чэмпіянату свету. Важкі ўклад у перамогу зборнай зрабіў гродзенец Павел Савіцкі, які адзначыўся голам.
У першым тайме Міхаіл Сівакоў рэалізаваў 11-метровы ўдар пасля фолу на Дзянісе Лапцевым. А ў другім тайме перавагу зборнай Беларусі павялічыў капітан «Нёмана» Павел Савіцкі, які здолеў забіць прыгожы гол. Баўгары толькі ў канцы матчу здолелі адыграць адзін мяч.
Павесл Савіцкі пасля матчу:
«Заўзятары даўно чакалі перамогі і мы чакалі ў тым ліку. Доўга не забівалі і вось забілі і парадавалі ўсіх. У цэлым гульня была цяжкая. Што тычыцца майго галявога моманту, то я стараўся выціснуць з яго максімум, ведаў што заменяць. Гол прысвячаю маме, тату і каханай дзяўчыне».
У сёлетнім чэмпіянаце Беларусі Павел Савіцкі пасля 11 тураў узначальвае спіс бамбардзіраў з 7 галамі.
[irp posts="24 773″ name="Ігар Кавалевіч: Савіцкаму незаслужана прыляпілі нейкі дзіўны імідж. Сёння Павел — адзін з найлепшых футбалістаў Беларусі""]
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…