У пятніцу 9 чэрвеня ў батанічны сад, што ў парку Жылібера, правялі ваду. За некалькі гадзін супрацоўнікі Водаканала зрабілі калодзеж і цяпер Зелянбуд зможа сістэматычна паліваць расліны.
Спецыялісты і актывісты, якія думаюць пра захаванне і развіццё саду, пачалі перапісваць усе дрэвы і хмызнякі.
«На сённяшні дзень мы маем патрэбу ў спецыялістах для вызначэння дакладных назваў тых экзотаў, якія былі высаджаныя ў садзе з 2011 па 2016 год, — распавядае ландшафтны архітэктар Зелянбуда Таццяна Пашкевіч. — Нешта мы ўжо вызначылі самастойна, але ёсць расліны, з якімі мы не знаёмыя. Мы хочам падрыхтаваць таблічкі з назвамі раслін і прозвішчамі людзей, якія іх падарылі гораду».
Спецыялісты высветлілі, што з 2011 года ў садзе было высаджана 95 дрэў і хмызнякоў, але на сённяшні дзень іх колькасць скарацілася ўдвая.
Пытанне з аховай батанічнага саду ўсё яшчэ адкрытае. Год таму маладыя хмызнякі кралі пасля пасадкі, цяпер жа невядомыя пачынаюць проста псаваць расліны.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…