Псіхалагічны тэатр пластычнай імправізацыі АКМЕ з Мінска на фестывалі ў Гродне ў 2016 годзе
У канцы ліпеня ў Гродне пройдзе чарговы Біг-Міні-Фестываль вулічнага мастацтва. Сёлета ён пройдзе ў шосты раз i арганізатары плануюць выйсці на міжнародны ўзровень. Для гэтага яны шукаюць падтрымкі ў неабыякавых людзей.
«Для Гродна гэта знакавая падзея, якую чакаюць, пра якую кажуць і цікавяцца, — распавядае адзін з арганізатараў фэсту Сяргей Іваноў. — У рамках развіцця турыстычнага патэнцыялу рэгіёна, адкрыцця мяжы, гэта мерапрыемства становіцца яшчэ больш важным. Таму мы запрашаем адкрыць Гродна з новага боку, як сталіцу вулічнага мастацтва. Мы раскажам гісторыю, пагаворым пра сучасныя тэхналогіі. Мы плануем па новаму паглядзець на цэнтральную пешаходную вуліцу горада — гродзенскі Арбат. Бо для многіх турыстаў важна не толькі паглядзець у Гродне архітэктуру і прыроду, але i сустрэцца з творчымi людзмі».
За шэсць гадоў існавання Біг-Міні-Фестываль вулічнага мастацтва вырас з месцячковага мерапрыемства з адной канцэртнай пляцоўкай у значную для горада падзею. Калі спачатку арганізатары мелі мэту выйсці на рэспубліканскі ўзровень і праводзіць фестываль на цэнтральных вуліцах горада з некалькімі самастойнымі пляцоўкамі, то зараз задача больш складаная — надаць фэсту статус міжнароднага.
«Чакаем у ліпенi вялікі паток заявак на ўдзел у фестывалі. Пакуль складана ацаніць дакладную колькасць удзельнікаў і іх геаграфію. Мы зараз занятыя пошукамi партнёраў - вядзем перамовы. Каб дапамагчы артыстам прыехаць у Гродна, мы вырашылі скарыстацца сучаснымі тэхналогіямі і падалі наш праект на краўдфандынгавую пляцоўку. Хочацца верыць, што нітка да ніткі мы збярэм неабходную суму, каб у Гродна запрасіць еўрапейскіх артыстаў».
Арганізатары чакаюць у Гродне гасцей з Расіі, Украіны, Польшчы і Літвы, вядуць перамовы з французскім вулічным тэатрам. Дакладна вядома, што будуць артысты з розных куткоў Беларусі.
Фестываль пройдзе ў два дні. У асноўны дзень — 29 ліпеня — наведнікі змогуць пабачаць выступы артыстаў розных кірункаў вулічнага мастацтва. А 30 ліпеня кожны бясплатна зможа наведаць майстар-класы ад удзельнікаў фестывалю.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…