У інтэрв'ю «Прессболу» галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч распавёў, што капітана гродзенцаў Паўла Савіцкага незаслужана крытыкуюць, негледзячы на тое, што ён зараз адзін з найлепшых футбалістаў Беларусі.
«Савіцкі ярка выражаны лідар каманды. У Гродне ён ім быў заўсёды, а цяпер наогул раскрыўся. Харызматычны чалавек, якому незаслужана прыляпілі нейкі дзіўны імідж. Сёння Павел — адзін з найлепшых футбалістаў Беларусі. Статыстыка штука ўпартая: тое, што ён забіў сем галоў, гуляючы правым паўабаронцам, кажа пра многае.
Але не ўсім ён падабаецца — нават у добрым Савіцкiм хочуць знайсці нейкія дрэнныя якасці. Ведаеце, ёсць у нас нейкая «жаба», якая многіх душыць — і спецыялістаў, і заўзятараў. Вось і палошчуць Пашу на ўсе лады. Але на дадзеным этапе ён сваёй гульнёй проста заткнуў усім рты.
У гісторыі суверэнных чэмпіянатаў краіны няма ні аднаго хаўбэка з такой статыстыкай: 44 галы ў 166 гульнях. Гэта не лічачы Кубка і матчаў за розныя зборныя. А яго ўсё «сціраюць»… «, — распавёў Кавалевiч.
Пасля 11 тураў сёлетняга чэмпіянату Беларусі Павел Савіцкі ўзначальвае спіс бамбардзіраў з 7 забітымі мячамі.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…