Спадчына

Рэцэпт на крызіс — каханне і паэзія. Першы «паэтычны аўторак» прайшоў у Гродне

Лірычным настроем напоўніўся Цэнтр гарадскога жыцця 6 чэрвеня, калі там сабраліся маладыя паэты горада. «Вырашылі прапанаваць збірацца тут, каб пазнаёміцца з калегамі, мець нагоду дастаць свае вершы з шуфлядаў і абменьвацца думкамі», — распавёў Артур Камароўскі, адзін з арганізатараў сустрэчы. У выніку вечара паэты і паэткі дамовіліся зрабіць «паэтычныя аўторкі» традыцыйнымі і збірацца штотыдзень. Ахвотных паслухаць і пачытаць уласныя творы ў вершах і прозе запрашаюць далучацца.

Артур Камароўскі, адзін з арганізатараў сустрэчы. мяркуе, што «тэма кахання глабальная і ўсеабдымная, таму няма хіба ніводнага хто б не пісаў пра гэта». З тае нагоды ёй прысвяцілі першую паэтычную сустрэчу ў Цэнтры
Падзяліліся маладыя творцы і меркаваннямі аб тым, што спрыяе творчасці. Канечне — каханне! А вось наконт таго — шчаслівая ці няшчасная любоў дае больш нагодаў да напісання вершаў, меркаванні раздзяліліся. З дыскусіі вынікала, што часцей натхненне наведвае акурат падчас кахання няшчаснага. І, гледзячы з якой асалодай тое няшчаснае каханне ўзгадваюць маладыя паэты і паэткі, рабілася безнадзейна зайздросна.

youtu.be/NACVfezhjMc

Адкуль прыходзяць вершы? Ці нараджаюцца яны ў чалавеку, ці ён або яна толькі праз шчаслівы выпадак патрапляюць у месцы, дзе вершы іх чакаюць? Чаму паэтам не спрашны крызіс і ці варта кідаць усё, калі прышлі вершы — пра гэта і не толькі ішлі размовы.

Як аказалася, каханне, хоць і ўніверсальная тэма, далёка не адзіная ў творчасці. Наступным разам вырашылі пачытаць вершы рознай тэматыкі, каб даведацца, што цікавіць калегаў. Празаікам, ахвотным пачытаць урыўкі са сваіх твораў, будуць таксама рады. І тых, хто хацеў бы проста паслухаць сучасных гродзенскіх аўтараў, таксама запрашаюць далучацца да «паэтычных аўторкаў».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025