Ранішнюю зарадку разам з Бонсцікамі правялі 6 чэрвеня ў школе № 39. Гродна стаў другім пасля Мінска горадам, дзе Бонсцікі распавялі дзецям, як зарадзіцца энергіяй на ўвесь дзень і навучылі свайму фірмоваму танцу.
Мерапрыемствы праходзяць у адкрытым фармаце, таму прыняць удзел у іх можа кожны. Пад кіраўніцтвам трэнера дзеці разам з Бонсцікамі вучацца, як правільна рабіць практыкаванні. Пасля зарадкі ўсе жадаючыя могуць абняцца і сфатаграфавацца з любімымі Бонсцікамі - Ёсяй, Лыбай, Гуглікам, Зябай і Фраў.
— Дзеці давяраюць Бонсцікам, таму мы вырашылі выкарыстаць гэты рэсурс і працягнуць навучанне дзяцей карысным рэчам. Калі ў мінулым сезоне Бонсцікаў гэта былі акцыі з ДАІ і навучанне правілам дарожнага руху, то цяпер — у перыяд летніх канікул, калі ў дзяцей шмат вольнага часу, мы выбралі тэму здаровага ладу жыцця. Бонсцікі будуць далучаць дзяцей да спорту і фарміраваць у іх карысную звычку — рабіць зарадку па раніцах, — растлумачылі ў гандлёвай сеткі «Еўраопт».
[irp posts="24 559″ name="Бонсцікі шукаюць юных спевакоў і мастакоў: стартаваў творчы конкурс для дзяцей"]
Праект праводзіцца сумесна з Міністэрствам адукацыі. Зарадкі будуць праходзіць на стадыёнах школ. Даведацца расклад актыўнасці можна на сайце www.bonsticks.by і на афіцыйных старонках Бонсцікаў у сацыяльных сетках.
Бонсцікі - гэта праект гандлёвай сеткі «Еўраопт», які стартаваў у лютым 2017 года. Другі этап праекта пачаўся ў маі і будзе доўжыцца да 25 чэрвеня ўключна. За пакупкі ў крамах «Еўраопт», а таксама ў інтэрнэт-гіпермаркетах «Е-дастаўка» і «ГиперМолл» выдаюцца спецыяльныя цацкі-ліпучкі. У калекцыі, якую неабходна сабраць, 24 героя. Паралельна па гарадах Беларусі праходзіць вялікае турнэ з удзелам Бонсцікаў.
[irp posts="22 902″ name="Гродзенцы пазнаёміліся з новымі Бонсцiкамi ў парку Жылібера"]