Людзі і справы

Сустрэча стагоддзяў: у Гродне параўналі старыя і новыя ігральныя карты Лапіных

Прадпрымальнік Антон Янкоўскі, які разам з жонкай Настай займаецца адраджэннем гродзенскіх ігральных карт Лапіных, вырашыў параўнаць пробную прадукцыю з арыгіналам, які знаходзіцца ў музеі. Параўнанне паказала, што адноўленыя карты практычна ідэнтычныя старым — засталося толькі падкарэктаваць некаторыя моманты.

Новыя ігральныя карты практычна ствараліся з нуля, кожны асобнік старанна вымалёўваўся згодна з арыгіналам. Пасля дапрацоўкі тэставую калоду карт адправяць у друкарню. Пасля гэтага пачнецца масавы друк.

«Нядаўна нам даслалі чарговую пробную калоду карт, разам з ёй мы адправіліся ў гродзенскі музей, каб параўнаць з арыгіналам і паглядзець наколькі супадае колер і малюнкі. Па арыгіналу было прыкметна, што час сваё бярэ — карты пажоўклыя, а ў нас яркія і белыя. Засталося выправіць невялікія недахопы і можна запускаць у друк. Наш праект яшчэ можна падтрымаць на Талацэ».

Антон Янкоўскі параўноўвае новыя карты з арыгінальнай прадукцыяй фабрыкі Лапіных

«Беларускія» ці «гродзенскія»?

Некалькі дзён раней у сацыяльных сетках прайшла дыскусія пра тое, што ж трэба пісаць на каробцы з картамі: «беларускія» ці «гродзенскія». Меркаванні людзей падзяліліся.

«Над гэтым пытаннем мы цяпер працуем. Так, карты былі гродзенскія, бо выпускаліся ў польскім Гродне. Але з іншага боку, карты выпускаліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі і ў мінулым на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. І ўсё гэта цяпер адносіцца да гісторыі Беларусі, і паколькі гэта ўнікальнасць, якой няма нідзе, мы хочам зрабіць акцэнт у назве менавіта на „беларускія“. Але мы гатовыя выслухаць меркаванне ўсіх».

Падтрымка як матэрыяльная, так і інфармацыйная

Калі ў інтэрнэце з’явілася інфармацыя аб адраджэнні старых ігральных карт Лапіных, да Антона пачалі звяртацца людзі, якія маюць інфармацыю па старой фабрыцы і па яе арыгінальнай прадукцыi.

«Археолаг Сяргей Піваварчык распавёў, што ў час раскопак на месцы былой фабрыкі Лапіных ён знайшоў некалькі арыгінальных карт. Самае цікавае, што сярод карт было поле для гульні, а таксама магчымая ўпакоўка для набору карт або плакат для крамаў. Арыгінальную прадукцыю гісторык нам перадаў і мы яе прадставім на прэзентацыі. Прыемна, што людзі не толькі матэрыяльна нас падтрымліваюць, але і інфармацыйна. Карыстаючыся выпадкам, мы звяртаемся да гараджан, у якiх можа ў хаце заляжалiся старыя карты. Паказвайце і прыносьце іх нам, пакуль ёсць час i магчымасць».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025